Джамелія

Цемнаскурая брытанская R&B-спявачка Джамелія ўсё больш актыўна заваёўвае міжнародную арэну. У 2003 годзе з песняй Superstar яна ўварвалася ў хіт-парады шматлікіх еўрапейскіх краін, а ў хуткім часе і ўзначаліла амерыканскія чаты.

Зараз на рахунку Джамеліі каля дзесятка сольных дыскаў і шматлікія ўзнагароды як лепшай спявачцы і аўтару песень. А яшчэ Джамелі — актыўна барацьбітка за правы братоў нашых меншых. Звяркі таксама дапамагаюць юнай спявачцы — пасля з’яўлення аголенай Джамеліі на плакаце жывёлаахоўнай арганізацыі РЕТА, яе рэйтынгі значна выраслі, а FHM назваў прыгажуню ў ліку ста самых сэксуальных жанчын мінулага года.