Коктейль
Руслан Гарбачоў

Дзеючы вулкан і іншыя цуды Сіцыліі (фота)

Што можа пабачыць беларус на італьянскай выспе.

З Трапані, дзе шчыраваў у серыяле «Спрут» камісар Каттані, гарадок Эрычэ, што месціцца на суседняй гары, можна і не ўбачыць. Часцяком ён апынаецца унутры вісячага воблака.

А калі праясняецца, з невялікага сярэднявечнага гарадка адкрываюцца фантастычныя пейзажы.

Чэфалу – адзін з двух найпапулярнейшых курортаў Сіцыліі. У некупальны сезон выйсці тут на шпацыр без натоўпаў турыстаў асабліва прыемна.

Падчас навальніцы мора ля Чэфалу прымае некалькі адценняў.

Другі найпапулярнейшы курорт Сіцыліі, Таарміна, вядомы ў тым ліку і сваімі відамі на самы буйны дзеючы вулкан Еўропы – Этну.

Яшчэ з цікавага ў Таарміне, якая месціца на схіле гары, – тэатр, пабудаваны грэкамі ў III стагоддзі да нашай эры.

Недалёка ад Таарміны знаходзіцца невялічкая маляўнічая вёсачка Савока. Калісьці рэжысёр Фрэнсіс Форд Коппала здымаў тут сцэны сусветнавядомага фільма «Хросны бацька».

Даляцець да Сіцыліі можна з Вільні лаўкостам Ryanair. Загадзя набытыя квіткі ў два бакі абыйдуцца прыкладна ў 110-150 еўра. Шэнгенскую візу на час адпачынку можна атрымаць у амбасадзе Італіі ў Мінску (пра ўмовы падрабязней тут).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)