В мире

Міхась Кудзейка, Новы час

Дзесяць сакрэтаў эстонскага поспеху

У рэйтынгу Міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (PISA) за 2018 год Эстонія заняла першае месца сярод Еўрапейскіх дзяржаў па якасці ведаў ва ўсіх трох галінах даследавання — чытанне, матэматыка і прыродазнаўчыя навукі.

Сакрэт першы: фінская мадэль адукацыі

У аснове сістэмы адукацыі Эстоніі знаходзіцца адаптаваная да ўмоваў дзяржаўнай рэчаіснасці фінская мадэль. Гэта ўсе ведаюць, пра гэта гавораць і гэтым ганарацца.

Адметныя яе рысы: праца, арыентаваная на дзіця, з улікам яго магчымасцяў і здольнасцяў; адсутнасць рэйтынгу на ўсіх этапах адукацыйнага працэсу; давер, свабода дзеянняў устаноў адукацыі і настаўнікаў; камандная работа педагагічных калектываў ды іншае.

У Эстоніі дзейнічае сацыяльная сістэма падтрымкі грамадзян, якая прадугледжвае бясплатнае школьнае харчаванне, бясплатныя падручнікі і сшыткі да іх, ментарскую сістэму падтрымкі дзяцей з асаблівымі патрабаваннямі (у тым ліку адораных), бясплатны праезд для вучняў у гарадскім транспарце.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)