Дзень Волi-105: «Усё толькі пачынаецца!»

Беларусь і беларусы па ўсім свеце адзначалi юбілейную гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай рэспублікі. Як гэта адбывалася.

***

— У «Дня Волі» 2023 есть примечательная особенность. Официальная пропаганда изначально планировала обойти стороной 105-ю годовщину провозглашения независимости БНР, но в итоге праздничные акции за пределами Беларуси вынудили ее обратиться к этой теме, — піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. — В итоге лукашенковский агитпроп ожидаемо скатился к избитому сталинскому нарративу о «буржуазных националистах», которые «лизали сапоги» кайзера Вильгельма.

История показывает, что сталинская пропаганда приходит и уходит, а День Воли остается и лишь укрепляет свой статус праздника свободной и демократической Беларуси. З Днем Волі!

***

У Коўне 25 сакавіка ўрачыста адкрылі новы помнік на магіле вядомага беларускага дзеяча, інжынера Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які з'яўляецца аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга, паведамляе НН.

У цырымоніі ўзялі ўдзел праўнук інжынера Дуж-Душэўскага, а таксама нашчадкі яўрэяў, якіх стваральнік бела-чырвона-белага сцяга ўратаваў ад нацысцкага генацыду ў Другую сусветную вайну. Яны для гэтага адмыслова прыляцелі з Ізраіля.

Цырымонія прайшла пад беларускімі і літоўскімі сцягамі з удзелам ганаровай варты. На ёй прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

Усяго на цырымоніі прысутнічала каля 120 чалавек. З Вільні ў Коўна дзеля ўдзелу ў ёй прыехала цэлая аўтакалона пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

***

Піша былы дыпламат Павел Слюнькін:

— Аднойчы ў сваім інтэрв'ю былы Амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас узгадаў гісторыю са свайго дзяцінства:

«Никогда не забуду своего деда. Каждый день в шесть вечера он слушал радио «Голос Америки» и ждал возвращения Независимости. Дед служил в армии независимой Литвы, потом стал фермером. Когда пришли советы, был отправлен в ссылку. Всю жизнь он мечтал об освобождении от советской оккупации. Увы, не дождался…

Я был еще ребенком, но никогда не забуду, как дважды в год он бросал любую работу, тщательно мылся и, чисто выбритый, надевал белую сорочку. В советское время это были обычные рабочие дни. Я не понимал, почему он так делает. Нам, детям, дед никогда этого не рассказывал. Только потом я узнал — 23 ноября является Днем вооруженных сил Литвы, что для бывшего офицера являлось профессиональным праздником.

Второй день — 16 февраля. Образно говоря, получается, что в дедовской белой сорочке и есть суть праздника восстановления нашей Независимости».

Я віншую сёння ўсіх беларусаў. Памятайце, што толькі ад нас залежыць, ці зможам мы захаваць сваю краіну вольнай і незалежнай. Нават ва ўмовах бясконцага гвалту, забаронаў і татальнага страху можна захоўваць гэту прагу да свабоды. І нават белая кашуля можа быць вашым асабістым сімвалам барацьбы, любові і веры.

***

Беларусы Батумі адзначалі шэсцем і святочным пікетам пад парасонамі.

***

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль выступіў з заявай з нагоды Дня Волі, паведамляе Радыё Св*бода.

Беларускі народ — крыніца натхнення для ўсіх нас і карыстаецца поўнай падтрымкай Еўрапейскага саюза. Мы будзем і надалей салідарныя і будзем падтрымліваць беларускі народ, які імкнецца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

***

Вось так свята адзначалi беларусы Варшавы.

Фота: Медыяз*на Беларусь

***

Беларусы Тбілісі адзначылі Дзень Волі акцыяй і шэсцем па вуліцах грузінскай сталіцы.

Таксама з акцыямi сёння багата ў  Вiльні.

Фота: Позiрк

***

Часовы павераны ў справах ЗША павіншаваў беларусаў з Мінску. Рубен Аруцюнян запісаў зварот каля будынку на вуліцы Валадарскага, дзе прымалася трэцця ўстаўная грамата БНР.

***

У сваiм звароце старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла адзначыла: «Цяперашні час – шмат у чым лёсавызначальны як для Ўкраіны, так і для ўсяго сьвету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разьбіць нашую еднасьць. Разам мы перанясём усе выпрабаваньні і асягнем нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве, дзе мы самі будзем вырашаць «аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!».

***

Ранiцай у Вільні каля Сейма Літвы ўзнеслі бел-чырвона-белы сцяг. Сёння ў літоўскай сталіцы і іншых гарадах свету плануецца шмат мерапрыемстваў да Дня Волі. У Беларусі гэтае свята адзначаць, нажаль, небяспечна.

***

Вясноўцы дзеляцца фотафактам: 24 сакавіка 1991 года тады дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі разам з інжынерам музея Алесем Астраўцовым вывесіў на балконе музея бел-чырвона-белы сцяг.

***

Рада БНР узнагародзіла Медалём Ордэну «Пагоні» 15 беларусаў-палітвязняў. Гэта Кацярына Андрэева, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Гундар, Дзяніс Івашын, Уладзімір Лабковіч, Дар’я Лосік, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Дар’я Чульцова, Паліна Шарэнда-Панасюк.

Пасмяротна ўзнагароджаныя беларускія добраахвотнікі, якія загінулі, абараняючы Украіну: Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў, Алег Панамароў, Міхась Шавельскі.

Таксама пасмяротна ўзнагародзілі Андрэя Зельцара.

Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны.

Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР

***

Увесь Байнэт з самай раніцы запоўнены віншаваннямі: «Не разбіць. Не спыніць. Не стрымаць. З Днём Волі!».

***

Вильнюс. Фото: из соцсетей Андрея Стрижака

Воля.

Жыве. Жывем. Будзем жыць!

105 – усё толькі пачынаецца!

Андрэй Стрыжак, праваабаронца

***

Дваццаць пятага сакавіка –

Годны дзень Беларускай дзяржавы.

 

Веснаплынных вятроў талака

Пыл з кароны атрэсла іржавы.

 

Шматавалі нас досыць арлы

І з адной, і з дзвюма галавамі.

 

Мы не зь нейкай бязроднай імглы,

Нас вякі як сваіх Гадавалі.

 

Мы – ратаі святла,Крывічы,

Верхачы неўміруючай Пагоні.

 

Маладзік сакалом на плячы,

Гартны меч у цьвярдое далоні.

 

Лучыць нашыя мары рака

Бел-чырвона-белага сьцяга.

 

Дваццаць пятага сакавіка –

Наша сьвята,

Пароль

І прысяга!

(с) Р. Барадулін.

Iгар Тышкевiч, палiтолаг: «Са сьвятам, люд паспаліты».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)