Общество
Сяргей Балай

Дзень Усіх Святых на Кальварыйскіх могілках (фотарэпартаж)

1 лістапада каталікі Беларусі урачыста ўспаміналі Усіх Святых. На асвячэнні Кальварыйскіх могілак у Мінску прайшло шэсце з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Антонія Дзям’янкі.

Вернікі аддзячылі Богу за дар святасці і аддалі пашану ўсім святым - як вядомым, так і невядомым.

Скончыўся дзень святой імшой. На наступны дзень - 2 лістапада - успамінаюць усіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)