Дзень Салідарнасці вярнуўся ў Мінск (фотафакт)

Актывісты «Маладых дэмакратаў» ушанавалі памяць зніклых і нежывых палітыкаў і журналістаў.

16 лістапада ў сераду актывісты «Маладых дэмакратаў» зладзілі акцыю Салідарнасці. Каля царквы Пятра і Паўла на Нямізе яны запалілі знічы і выклалі партрэты Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Алега Красоўскага, Генадзя Карпенкі, Андрэя Зайцава, Яні Паляковай, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна і Змітра Завадскага.

Праз некалькі хвілін з’явілася міліцыянты. Нейкі час яны проста назіралі за акцыяй. Праз 20 хвілін іактывісты пачалі развходзіцца, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі прыбралі партрэты і знічы. Нікога не затрымалі.

Нагадаем, што акцыі Салідарнасці з сем’ямі палітзняволеных і зніклых палітыкаў і журналістаў некалькі гадоў традыцыйна ладзіліся штомесяц 16-га чысла. У апошні час падобныя мерапрыемствы перасталі праводзіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)