Дзе тусіла багема (фота)

У 2010 менская багема завісае ў «Малацэ». А дзе тусілі нашыя паплечнікі з 1900 па 2000-ыя? У кожнага дзесяцігоддзя сваё культавае месца.

Уласную карту горада малююць не толькі помнікі архітэктуры. Менск – сукупнасць утульных куханек, прасмаленых бараў і трэшняковых клубаў. У іх нараджаюцца арыгінальныя творчыя ідэі і гарадскія легенды. Мы прапануем вам эвалюцыю культуры адпачынку Менска за цэлае стагоддзе вачыма тусоўшчыкаў.

1910-ыя: “АМЕРЫКАНСКІ КЛУБ” (зараз вул. Чырвоная)

Пабудаваны яшчэ да Першай Сусветнай вайны, вялікі драўляны будынак назвалі ў гонар менчукоў з ЗША і Канады. Менавіта яны забашлялі за пабудову клуба.

Клуб прыцягваў усю інтэлігенцыю Менска. Днём тут пад каву глядзелі кінцо, увечары муцілі тэатральныя спектаклі на невялікай сцэне. Працавала бібліятэка, недарагі буфет-сталоўка. Падчас вайны сталовая ператварылася ў рэстарацыю з моцнымі дрынкамі з-пад палы (афіцыйна спірт быў забаронены). На сцэне выступалі шансан’еткі, у глядзельнай зале стаялі сталы, за якімі госці валіліся ў карцішкі і лато.

У 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў будынку “Амерыканкі” зарганізавалася Першае Беларускае таварыства драмы і камедыі “Беларуская хатка”.

1920-ыя: РЭСТАРАН “АКВАРЫУМ” (Юр’еўская 17, дом Сагаловіча. Цяпер раён за Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)

Вуліца Юр’еўская на працягу стагоддзяў была цэнтральнай, а, стала быць, самай прэстыжнай у горадзе. Увечары ўвесь менска-савецкі мідл- і апмідл-клас падцягваўся сюды. Страўнікі наведнікаў напаўняліся стравамі, разлічанымі на самы вытанчаны густ, а вушы поўніліся спевамі вядомых аперэтачных прымадоннаў, модных цыганских ансамбляў і танцавальных груп.

“Акварыум” не паспеў дажыць да НЭПу. У прасторнай зале зачыненага “вертэпу” быў арганізаваны Клуб працаўнікоў.

Працяг тэксту чытайце тут.

 

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)