Общество
Таццяна Жарнасек, «Завтра твоей страны»

Дзе навучаць атрымліваць асалоду ад мыслення?

Якой адукацыі не хапае сучасным беларусам?

У наступным годзе беларускія інтэлектуалы паспрабуюць вывесці нефармальную адукацыю на новы ўзровень. Лятучы універсітэт прапаноўвае не толькі курсы, але і школы.

Што шукае беларус на нефармальных лекцыях?

На альтэрнатыўных адукацыйных пляцоўках можна сустрэць людзей любога ўзросту і самых розных прафесій. Чаму людзі, якія ўжо маюць дыпломы ВНУ, ходзяць на лекцыі і запісваюцца на курсы «нетрадыцыйных» універсітэтаў?

– Мяркую, нам проста не хапае адукацыі, якая фармуе чалавека, а не прафесію, – лічыць кандыдат сацыялагічных навук, куратар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская. – Традыцыйная адукацыя хутчэй разбірае чалавека па частках і не дае яму магчымасці сабрацца.

Па слова эксперта, публічныя лекцыі і ўвогуле нефармальная адукацыя становяцца ў Беларусі ўсё больш папулярнымі.

Продолжение материала читайте здесь.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)