Коктейль

Дзе можна пабачыць беларускія замкі часоў «залатой эпохі»

Напярэдадні Дня Ведаў кампанія Samsung з ініцыятывы і ў падтрымку энтузіаста Ахрэма Белабаровіка, а таксама ў партнерстве з Нацыянальным гістарычным музеем прадставіла унікальны аўтарскі праект VKL3D.

Дзякуючы тэхналогіі віртуальнай рэальнасці (Samsung Gear VR), упершыню наведвальнікі экспазіцыі гістарычнага музея атрымаюць магчымасць убачыць мастацкі адноўленыя замкі Беларусі – Крэўскі і Гальшанскі –  і адчуць «эффект прысутнасці» ў час іх росквіту (прыкладна 15-17 стагоддзе).

«Падзея не магла б ажыццявіцца без шчырага водгуку, высакароднай пазіцыі і актыўнага судзейнічаньня з боку кампаніі Samsung, супрацоўнікі якой істотна паспрыялі ў рэалізацыі такой патрэбнай справы – адраджэнні часткі нашай культуры з дапамогай навейшых сучасных тэхналогій, распрацаваных кампаніяй. Адкрытасць Нацыянальнага гістарычнага музея новым ідэям, імкненьне да пошуку арыгінальных і прагрэсіўных спосабаў дэманстрацыі гістарычных каштоўнасцяў, далі магчымасць прэзентаваць шырокаму колу ўнікальны метад адлюстраваньня старонак нашай гісторыі праз перадавыя тэхналогіі. Дзякуючы такому плённаму трохбаковаму супрацоўніцтву, мы й маем гонар прадставіць новый узровень падачы пазнавальнага матар'ялу», – адзначыў аўтар.

Праект VKL3D быў пачаты Ахрэмам Белабаровікам некалькі гадоў таму. І бачыць сваю міссію у захаванні гістарычнай памяці ў яе фактычнай, канцэптуальнай і візуальнай карэктнасці. Галоўная мэта праекта – аддрадзіць веліч і дух «залатой эпохі» нашай гісторыі праз яе архітэктуру.

З дапамогай прылад і тэхналогіі Samsung Gear VR з'явілася магчымасць не толькі 360°-агляду Крэўскага замку, але і большага «эффекту прысутнасьці» пры праглядзе экспазіцыі Гальшанскага замка за кошт стэрэаэффекту.

У творчых планах – аднаўленне замка «Белый Ковель», для якога зараз зьбіраецца інфармацыя.  Зразумела, вельмі вітаецца ды чакаецца дапамога ў гэтым плане ад экспертаў і зацікаўленых.

Па словах кiраўнiка прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксея Голуба: «Мы з вялікім задавальнннем вырашылі тэхнічна падтрымаць праект спадара Белабаровіка. Кампанія Samsung заўседы знаходзіцца ў авангардзе сучасных і самых навейшых тэхналогій, якія змяняюць нашае  жыццё к лепшаму. І зараз мы прапануем кожнаму, хто прыйдзе на выставу ў гістарычны музей апрануць VR-акуляры Samsung і адчуць сябе ў неверагоднай рэальнасці велічных і прыгожых беларускіх замкаў».

Праект VKL3D будзе знаходзіцца ў межах пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, а таму магчымасць наглядна ўявіць веліч эпохі 15-17 стагоддзя змогуць усе жадаючыя у любы час.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)