Общество

Дыялогі інвалідаў

Сексуальная энергія, іерархія інвалідаў і перавагі людзей з абмежаванымі магчымасцямі перад здаровымі. Два хлопцы з інваліднасцю на ўмовах ананімнасці згадзіліся пагутарыць у прысутнасці нашага журналіста пра сваё стаўленне да тэмы інвалідаў і яе грамадскага гучання.

Артыкул зроблены ў межах распрацоўкі новага дыска 34mag пра інвалідаў і інваліднасць.

Язэп, 30 гадоў, ІІ група інваліднасці (захворванне ўнутраных органаў): “Хачу застацца ананімным, бо мае выказванні могуць у кагосьці выклікаць абурэнне і вострае жаданне мяне пераканаць у адваротным. Але ў мяне на гэта няма ані часу, ані жадання. Калі ў іншых людзей ёсць меркаванні, дыяметральна супрацьлеглыя маім, няхай публічна адстойваюць сваю пазіцыю, а не імкнуцца "выратаваць" і "вярнуць на шлях ісціны" толькі мяне".

Міхась, 27 гадоў, дыягназ – ДЦП, перасоўваецца пры дапамозе канадскіх палачак, студэнт-завочнік: "Чаму ананімна? Бо там у тэксце ёсць выказванне пра тое, што я хачу жанчыну – жарты, вядома ж – а раптам мая рэальная дзяўчына тое прачытае?".

Я: У пэўны момант я зразумеў, што інвалідам быць крута. Гэта больш выгодна, чым быць здаровым.

М: Зручней – дык стоадсоткава.

Я: Бясплатны праезд, можна працаваць, атрымліваць пенсію, зарплату або наогул патусавацца некалькі месяцаў без працы. Здаровы ж сабе такога не дазволіць…

М: Так, толькі ёсць і тыя, хто нават з хаты не выходзіць, не гаворачы пра тусоўкі…

Я: Вядома ж, ёсць. Але мяне абурае, што ў масавай свядомасці інвалід – гэта толькі чалавек у вазку або той, хто ледзь кандыбае на сваіх мыліцах, і ўсе мусяць яго адразу ж пашкадаваць і пусціць слязу. А што, калі ён сам ходзіць на працу? Можа, ён прыкідваецца? Некаторыя гавораць, што трэба дапамагаць бедным і няшчасным, а моцныя ўсяго дасягнуць самастойна. То бок трэба запіхваць рэсурсы ў людзей, якія нават не выходзяць на вуліцы. Але які сэнс падтрымліваць пасіўнасць?

М: Кожная краіна мае столькі інвалідаў, колькі можа сабе дазволіць. У Швецыі, напрыклад, кожны пяты інвалід, у нас – кожны дваццаты. Праўда, пасіўнасць і ўтрыманства ёсць і ў іх, і ў нас, і паўсюль. Толькі хто пра гэта кажа?

Я: Так, хто скажа, што ў іх укладваюць бабкі, а яны не хочуць ні працаваць, ні нават выходзіць з хаты?

М: Ну якія бабкі? Выязджаеш на вазку ў горад, і ўсё роўна на цябе глядзяць, як на паўдурка. У той жа самай Швецыі, калі інвалід прыходзіць у краму, нават з іх узроўнем самасвядомасці прадавец размаўляе не з ім, а з ягоным асістэнтам. Дык навошта дзівіцца? Інвалідаў баяцца паўсюль. І адначасова адчуваюць радасць, што самі здаровыя. Вядома, ёсць тыя, хто перажывае, але такія звычайна перажываюць і за жывёлін, і за дзяцей у Афрыцы, і за ўсе несправядлівасці нашага свету. Цяпер, напрыклад, модна перажываць за геяў. А інваліды, напэўна, недзе побач.

Я: Я доўга думаў, чаму інваліды заўсёды падаюцца ў мінорнай танальнасці.

М: Дык я сам адразу, калі чую слова "інвалід", уяўляю чувака без ног.

Я: Ёсць нейкія міфы: інвалідам трэба дапамагаць, яны няшчасныя. Ва ўсіх СМІ апісанне зводзіцца да дзвюх крайнасцяў: інвалід-герой (у яго няма ручак-ножак, але ён малюе зубамі) або інвалід-ахвяра (ён жыве на пятым паверсе без ліфта, але паўзе штодня па прыступках уверх-уніз і перамагае). А хто тады я?

М: Добра, давай пашырым спектр інвалідных станаў. Ёсць "інвалід-неінвалід". Ён гаворыць: "Ну і што, што ў мяне няма ног? Я ж пачуваюся нармальна". Звычайна такія хлопцы напружваюць усіх навокал, але пры гэтым б’юць сябе ў грудзі са словамі: "Я не інвалід!"

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)