Зірніце на гераізм Навальнага, на сумленнасць Муратава, на прынцыповасць «Мемарыяла».
Дынько: Беларусам важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі сваіх нацыянальных інтарэсаў
Рэдактар Андрэй Дынько – пра рашэнне ўладаў Латвіі па ануляванні ліцэнзіі расійскаму тэлеканалу «Дождь».
– «Дождь» у цэлым не псеўдаапазіцыйны, а рэальна апазіцыйны, іх канцэпцыя Расіі рэальна канцэпцыя еўрапейскай дзяржавы, – піша Дынько. – Але гэта ў цэлым. Асобныя работнікі «Дождя» могуць быць і кан’юнктурнікамі, і засланцамі. Персанажы тыпу Красоўскага таксама ашываліся на «Дождях», пакуль ім не сталі больш плаціць у Пуціна.
У цэлым маскоўскія апазіцыйныя эліты, магчыма, больш меркантыльныя, менш ідэйныя, чым беларускія ці чым былі польскія, украінскія ці літоўскія раней. Але таксама: не адным мірам мазаныя.
«Дождь» у нечым — не ведаю, асобныя работнікі яго ці кіраўніцтва таксама — ментальна не перабудаваўся. Яны ўжо не ў Маскве, але ментальна яны яшчэ часам як у Маскве, дзе ім даводзілася гаварыць «СВО», а не вайна і так далей.
Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў нашых, а не латышскіх ці нечых яшчэ.
У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. «Дождь» — адзін з такіх, прычым структуры тыпу «Дождя» ты не створыш за адну ноч, гэта вырастае дзесяцігоддзямі, «Дождь» не заменіш проста так.
А і юрыдычныя калізіі, і страта «Дождем» кабельных даходаў, і сама атмасфера няпэўнасці, неабходнасць перабазавацца не ўзмацняюць «Дождь».
Таму з гледзішча нашых нацыянальных інтарэсаў гэта прыкра ўсё.
У латышоў — іншыя інтарэсы, для іх і «Дождь» перадусім расейскамоўная структура, а праблема ўласнай расейскамоўнай меншасці для іх галоўная.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное