Общество

Дваццацiгадовая дзяўчына адкрывае трэцi хостэл ў Мiнску

Хутка ў Траецкім прадмесці адкрыецца хостэл Trinity – першая міні-гасцініца сталіцы з высакародным відам з акна.

Гэта будзе ўжо трэці хостэл пад брэндам Traveler, а дырэктарам усіх кропак сеткі выступае 20-гадовая Ксенія Курусь.

Ныраем у адну з арак Траецкага прадмесця і хутка знаходзім трохпавярховы будынак па адрасе Старавіленская, 12. Цэлы пад'езд гэтага дома з 22 лютага зробіцца хостэлам Trinity. На першым паверсе міні-гасцініцы пакуль пануюць маўклівыя будаўнікі, а побач з лесвіцай штабялямі ляжаць матрацы. Таму мы, не затрымліваючыся, падымаемся на другі паверх. Тут у beta-версіі хостэла жывуць першыя пастаяльцы. Пакуль дзяўчаты-адміністратары запарваюць гарбату, дырэктарка хостэла Ксенія Курусь абмалёўвае бліжэйшую будучыню.

Адкрыццё хостэла запланавалі на канец лютага. Да гэтага часу даробяць першы паверх – і ў хостэле будуць месцы для 55 турыстаў. Тут ёсць шасці-, пяці-, чатырох- і трохмясцовыя нумары і «люкс». Кошты пачынаюцца ад $ 15 за самы густанаселены пакой і рухаюцца ўверх да $ 45 – за «люкс».

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)