Дударскі фэст-2010 у Дудутках
15 траўня ў Музейным комплексе «Дудуткі» адбудзецца чарговы Дударскі фэст.
Расклад фэста:
13-00 – 16-00 – камерны канцэрт «Адраджэнне аўтэнтычнай традыцыі»: Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба, Зміцер Шыманскі, Яўген Барышнікаў, Стась Чавус і шмат іншых.
18.00 – 20.00 – «Сярэднявечны баль»:
«Стары Ольса”, «Кейлі кёл», «Расалія», «Cornucopia», «Гальярда», «Кашлаты вох» і іншыя. Танцавальная падтрымка – гурт «Гістрыён». Вядучы – Зміцер Сасноўскі.
20.30 – 23.00 – канцэрт «Псіха-фольк»: «ЛітвінТроль», «Testamentum terrae» і іншыя.
!!! Конкурс імправізацыі з DJ-Павел Балцэвіч.
Папярэдні продаж квіткоў і арганізаваны выезд з Мінску – Турыстычнае агенцтва «Гісторыя-Тур»
(29 677 00 46)
А 19 траўня Дударскі фэст адбудзецца на крытай танцавальнай пляцоўцы парка Чалюскінцаў.
18.00 - 22.00
Прымуць удзел гурты: СТАРЫ ОЛЬСА, ZNICH, LITVINTROLL, Testamentum terrae, КЕЙЛІ КЁЛ, РАСАЛІЯ, UNIA і шмат іншых.
Кошт квіткоў:
20 000 папярэдне
25 000 у дзень канцэрту
Хто набудзе квіток папярэдне атрымае плакат гурта Стары Ольса ў падарунак!
Кропкі продажу:
Пераходы Я.Коласа, Кастрычніцкая, Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Даведкі і замова квіткоў: 6490-888.
Читайте еще
Избранное