Дубавец: «Ва ўсіх апісаньнях экстрэмізму мне сустрэлася толькі адна прыкмета, якая не выклікае пытаньняў»

«Жыве Беларусь!» — гэта скрайні вокліч ці ня скрайні?

— Што такое экстрэмізм? — задаецца пытаннем літаратар і журналіст Сяргей Дубавец. — Гэта прыхільнасьць да скрайніх поглядаў і мэтадаў. Як для публіцыстыкі — ок. А як на Крымінальны кодэкс — так сабе фармулёўка, бо мае ацэначны характар. «Жыве Беларусь!» — гэта скрайні вокліч ці ня скрайні? І для каго ён скрайні? Для графа Мураўёва і яго нашчадкаў, напэўна, скрайні. Бо ніякая Беларусь жыць не павінна. Калёным яе, так сказаць, жалезам…

Ва ўсіх апісаньнях экстрэмізму мне сустрэлася толькі адна прыкмета, якая не выклікае пытаньняў. Будзеце сьмяяцца. «Найбольш радыкальна настроеныя экстрэмісты часта адмаўляюць у прынцыпе якія-небудзь кампрамісы, перамовы, пагадненьні»… Хоць мне згадваецца, падчас тэракту на Дуброўцы ў Маскве, чачэнцы ішлі на перамовы. Тады Кабзон вывеў з закладнікаў жанчыну і траіх дзяцей, якіх яна назвала сваімі. Чачэнцы аддалі. Граф Мураўёў у такіх выпадках быў непахісны.

Генпрокуратура: экстремистской может быть признана не только информационная продукция, но и символика

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(46)