Дэсціні Дэвіс

У 16 год Дэсціні Дэвіс кінула сваё роднае мястэчка ў Паўднёвай Каліфорніі і накіравалася ў Лас-Вегас, каб стаць выратавальніцай на адным з прэстыжных курортаў. Аднак кар’ера прыгажуні склалася нават лепш, чым яна меркавала: пасля перамогі ў конкурсе бікіні Дэсціні заўважылі прадстаўнікі Playboy і запрасілі яе ў якасці мадэлі.

З 2005 года Дэсціні актыўна здымаецца для розных часопісаў і нават стала прататыпам адной з гераінь кніжкі коміксаў з серыі Unit Zero. Апошнім жа часам мадэль вырашыла кампенсаваць недахопы сваёй адукацыі. Зараз яна вучыцца ва універсітэце Штата Невада на факультэце эканомікі і права.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)