Дэпутаты з Эўропы і ЗША – з заявай пра прысутнасьць расейскіх войскаў: «Трэба ставіцца як да акупацыі Беларусі»
Таксама адзначаецца, што гэта стварае пагрозу Ўкраіне, Польшчы і Літве.
«Гэта таксама можа быць часткай агульнага пляну акупаваць Беларусь, — гаворыцца ў заяве, паведамляе Радыё Св*бода. — Да далейшай прысутнасьці расейскіх вайсковых сілаў на запыт нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі трэба ставіцца як да акупацыі Беларусі. Гэта павінна быць выказана абсалютна ясна ў цяперашнім дыялёгу ЗША і ЭЗ з Расеяй. Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца за кошт незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі».
Сярод тых, хто падпісаў заяву, — прадстаўнікі Кангрэсу ЗША, парлямэнтаў Нямеччыны, Бэльгіі, Гішпаніі, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі, а таксама Эўрапарлямэнту.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное