Общество
Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

Дэпутаты прымалі скандальныя папраўкі ў закон таемна нават ад сваёй прэс-службы

Таму невядома, ці былі дэпутаты, якія ўстрымаліся ці прагаласавалі супраць.

У сераду стала вядома, што ў Беларусі ўнесеныя папраўкі ў законы пра палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і пра спецслужбы. Прычым, усё рабілася цішком. Напрыклад, паводле гэтых паправак, атрыманне грамадскім аб'яднаннем фінансавання з замежжа будзе разглядацца як крымінальнае злачынства.

«Еўрарадыё» вырашыла даведацца, як праходзіла прыняццё паправак, ці галасаваў хто супраць гэтага праекта? Але як стала вядома, дэпутаты прымалі папраўкі ў закон таемна нават ад сваёй прэс-службы. Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Мікалай Ліс.

Мікалай Ліс: “Не магу вам нічога сказаць, бо мы не мелі права доступа да гэтага законапраекта. Гэта было закрытае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і мы не маем права доступа да гэтых дакументаў”.

Па яго словах, нават пратакол пасяджэння, дзе ўказваецца колькі чалавек прагаласавала “за”, колькі “супраць”, а колькі “устрымалася”, супрацоўнікі прэс-службы Палаты прадстаўнікоў не могуць прагледзець.