Дэпутаты абмяркуюць адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
3 траўня ў Палаце прадстаўнікоў будуць абмеркаваныя пэрспэктывы магчымай адмены сьмяротнага пакараньня.
Як паведаміла прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў, дзеля гэтага ў Менск прыедуць эўрапейскія экспэрты — выканаўчы дырэктар арганізацыі «Праект у пытаньнях сьмяротнага пакараньня» Парвэз Джабар і генэральны сакратар няўрадавай арганізацыі «Міжнародная камісія супраць сьмяротнага пакараньня» Асунта Віва Кавальер, пiша Радыё Свабода.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне. Пры гэтым кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў заяўляла, што Беларусь гатовая абмяркоўваць магчымасьць мараторыю на сьмяротнае пакараньне, але афіцыйны Менск разьлічвае, што «звонку ня будуць ціснуць у прыняцьці такога важнага рашэньня».
У пачатку 2018 году плянуюцца парлямэнцкія слуханьні пра сьмяротнае пакараньне.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное