Общество

Дэпутатка парламента ўзначаліла Таварыства беларускай мовы

За Алену Анісім прагаласавалі 87 дэлегатаў з 92.

Фота nn.by

29 кастрычніка ў Мінску адбыўся справаздачна-выбарчы з'езд Таварыства беларускай мовы. Дэпутат палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні гэтай грамадскай арганізацыі Алега Трусава, паведамляе «Наша Ніва».

Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92. Іншых кандыдатаў на пасаду не было.

Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці.

Алег Трусаў стаў ганаровым старшынём ТБМ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)