Дэматыватары па-беларуску (фота)

Як гэта — езьдзіць аўтаспынам, быць беларускамоўным, жыць у студэнцкім інтэрнаце, вучыцца за мяжой, жыць у Мінску. Што ўяўляюць пра гэта нашыя сябры, бацькі, людзі вакол, мы асабіста і як гэта ёсьць насамрэч? Іранізуем і глядзім падборку беларускіх адметнасьцяў у знаёмай форме дэматыватараў.

Што за дэматыватары

Адкуль узяліся гэтыя карцінкі на чорным фоне зь іранічнымі надпісамі, што запаланілі Сеціва? Пайшлі яны ад матыватараў ці матывацыйных постэраў — агітацыйныя плякаты, зазвычай на сацыяльныя тэмы, якія былі распаўсюджаныя ў ЗША, каб ствараць спрыяльны настрой у школах, унівэрах і на працоўных месцах.

Тэмы зазвычай павучальныя, таму ня дзіва, што на іх хутка пачалі рабіцца пародыі. Так і зьявіліся дэматыватары — постэры, якія замест стварэньня ўзьнёслага настрою, наадварот вядуць да адчаю ды суму. Сучасныя ж папулярныя сеціўныя дэматыватары хутчэй іранізуюць над сытуацыямі ды зьявамі. Цяпер Сеціва поўнае дэматыватараў ці не на ўсе тэмы і на дзесятках мовах. Аднак найбольш пазнавальнае ў дэматыватарах сам фармат: чорны квадрат, выява ў рамачцы, лёзунг ці назоў і пры патрэбе тэкставае тлумачэньне. Ёсьць з адным здымкам, з двума-чатырма-шасьцю — на ўсе густы.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)