Скандалы

Дэлегацыя з 500 рабінаў такі трапіла ў Беларусь

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Лёзьненскага раённага Савету дэпутатаў.

Сытуацыя з рабінамі, якіх запынілі на расейска-беларускай мяжы, вырашылася. Пасьля праверкі дакумэнтаў іх упусьцілі ў краіну, пра гэта Радыё Свабода паведаміла Тамара Дрылёнак, старшыня Лёзьненскага раённага Савету дэпутатаў.

Па яе словам, на мяжы ў групы «ўзнікла заміначка», пасля чаго яны накіраваліся ў Лёзна ў суправаджэнні ДАІ.

Сёньня ўдзень зьявілася інфармацыя, што калёна рабінаў была затрыманая памежнай службай ФСБ Расеі. Быццам бы ў іх не было дакумэнтаў для ўезду ў Беларусь. Паведамлялася, што рабіны вырашылі вярнуцца ў Смаленск.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі пра сытуацыю ведаюць толькі з сайтаў навінаў, бо да Беларусі рабіны на той час, калі зьявіліся гэтыя паведамленьні, яшчэ не даехалі. Як патлумачылі Свабодзе ў ДПК, памежны кантроль на мяжы Беларусі і Расеі адсутнічае. А таму замежнікі, якія кіруюцца з Расеі ў Беларусь, проста павінны мець усе неабходныя дакумэнты. Непасрэдна на мяжы праверак няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)