«Дастаткова паабяцаць народу нейкую стабільнасць…»
«Салідарнасць» працягвае публікаваць вытрымкі з артыкулаў нашай журналісткі Веранікі Чаркасавай, якую забілі 15 год таму. Прапануем чытачам фрагмент інтэрвью з Сяргеем Навумчыкам, на той момант (кастрычнік 1991-га) сакратаром камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.
– У вашых адказах многа трывожных нот, заклапочанасці нялёгкім становішчам у рэспубліцы. Як вы лічыце, што чакае нас у бліжэйшы час?
– У адрозненне ад многіх сваіх калег па апазіцыі, я не ўскладаю вялікіх спадзяванняў на новыя выбары, калі іх правесці ў тэрміновым парадку. Мы стаім на парозе зімы, у рэспубліцы ўскладняецца эканамічнае становішча, людзі робяцца агрэсіўнымі. Іх лёгка збіць з панталыку.
Дастаткова напрыклад той жа КПСС паабяцаць народу нейкую стабільнасць, і за ёю пойдуць. А гэта катастрофа…
Галодны народ пойдзе за першым, хто паабяцае яго накарміць, не думаючы пры гэтым пра лёс дэмакратыі. Дыктатура ж не пакідае надзеі на заўтра!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное