«Дастаткова паабяцаць народу нейкую стабільнасць…»

«Салідарнасць» працягвае публікаваць вытрымкі з артыкулаў нашай журналісткі  Веранікі Чаркасавай, якую забілі 15 год таму. Прапануем чытачам фрагмент інтэрвью з Сяргеем Навумчыкам, на той момант (кастрычнік 1991-га) сакратаром камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.

– У вашых адказах многа трывожных нот, заклапочанасці нялёгкім становішчам у рэспубліцы. Як вы лічыце, што чакае нас у бліжэйшы час?

– У адрозненне ад многіх сваіх калег па апазіцыі, я не ўскладаю вялікіх спадзяванняў на новыя выбары, калі іх правесці ў тэрміновым парадку. Мы стаім на парозе зімы, у рэспубліцы ўскладняецца эканамічнае становішча, людзі робяцца агрэсіўнымі. Іх лёгка збіць з панталыку.

Дастаткова напрыклад той жа КПСС паабяцаць народу нейкую стабільнасць, і за ёю пойдуць. А гэта катастрофа…

Галодны народ пойдзе за першым, хто паабяцае яго накарміць, не думаючы пры гэтым пра лёс дэмакратыі. Дыктатура ж не пакідае надзеі на заўтра!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(19)