Политика
Валер Каліноўскі, Радыё Свабода

«Дарма Кобец кінуў цень на іншых»

Былы актывіст выбарчага штабу Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк, які прайшоў СІЗА КДБ, пракамэнтаваў заяву Ўладзімера Кобеца аб тым, што ён парваў падпісаную ў «амэрыканцы» дамову аб супрацоўніцтве з КДБ.

"Што датычыць фактаў псыхалягічнага і фізычнага ціску ў амэрыканцы, гэтых "маскі-шоў", мацюкоў, дубінак, бегу па лесьвіцам, апісаных Кобецам, — так, гэта ўсё было. Што да таго, што з кожным з нас працавалі індывідуальна, то гэта таксама было.

Адзінае, што не адпавядае сапраўднасьці ў ягоных выказваньнях, гэта тое, што іншага выхаду выйсьці з СІЗА не было, акрамя як падпісаць паперу аб добраахвотным супрацоўніцтве з камітэтам. Мне такую паперу нават не прапаноўвалі.

Адказ на гэтае пытаньне ёсьць у лісьце Валодзі: з кожным працавалі індывідуальна. Камусьці лічылі мэтазгодным такую прапанову рабіць, камусьці – не. У кожнага знаходзілі нейкія слабыя месцы, кагосьці праз сям'ю, кагосьці праз кампрамат…

Таму дарма ён гэта сказаў, таму што такія рэчы бяздоказна казаць нельга ў прынцыпе. Калі яму прапанавалі падпісаць і ён падпісаў, я яго за гэта ніколькі не асуджаю, тым болей, ён ад гэтага ўсяго адрокся, маладзец, але ня трэба было бяздоказна кідаць цень на ўсіх астатніх. Асабіста са мною такога не было. Мне нават не прапаноўвалі. Не ведаю, чаму, можа яны лічылі, што я адмоўлюся".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)