Даляр на Пракапові.ч дайшоў да 8000 рублёў

Штодзённы рост курса даляра на сайце Пракапові.ч працягваецца. Па стане на чацвер курс продажу амерыканскай валюты дасягнуў 8095 рублёў. Курс пакупкі тым часам складае да 7814 рублёў.

Сярэдняе арыфметычнае паміж імі — 7955 рублёў. Гэта ўжо на 59% вышэй за афіцыйны курс Нацбанка, зафіксаваны на ўзроўні 5017 рублёў.

Курсы ў літоўскіх банкаў яшчэ больш высокія — купіць даляр за беларускія рублі можа, аддаўшы 8350 рублёў, пры продажы можна атрымаць 7100 рублёў. Тым часам курс продажу еўра на Пракапові.ч ужо складае 11 500 рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)