«Дактары даюць 1%, што выжыве». У якім стане мінчук, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці
35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня, застаецца ў вельмі цяжкім стане.
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя:
— Стан пацярпелага на плошчы Незалежнасці чалавека-па-ранейшаму вельмі цяжкі. Ён знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Бальніцы хуткай дапамогі. Дактары дыягнаставалі ў яго апёкі рознай ступені цяжкасці — да 72%. Праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па лячэнні.
«Наша Ніва» пацікавілася ў былой жонкі Паўла, які прагноз даюць дактары.
— Ён у крытычным стане, у штучнай коме. Мы верым у цуд. Але дактары даюць 1 працэнт, — паведаміла жанчына.
Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці
Читайте еще
Избранное