Общество

Да «Славянскага базару» бяздомных і дэбашыраў ізалююць

Пра гэта расказаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў.

— Забяспечваць ахову парадку будуць каля 600 супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Для ўзмацнення сіл Віцебскага гарнізона міліцыі будуць запрошаны калегі з Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей, — паведаміў у інтэрв’ю газеце “Звязда” (ГІПЕР //old.zviazda.by) Ігар Яўсееў. — Не толькі ў абласным цэнтры, але і ў Полацку таксама будзе ўзмоцнены кантроль за грамадскай бяспекай. Зразумела, што многія прыезджыя падчас віцебскага фестывалю захочуць убачыць Полацк — адну са святынь праваслаўя...

Парадак на дарогах будзе забяспечвацца і новымі аўто, а таксама міліцыянерамі на скутарах.

Як расказаў Ігар Яўсееў, па традыцыі, чакаецца прыезд на фестываль кіраўніка нашай дзяржавы, таму прымаюцца асаблівыя меры бяспекі. Міліцыя ў гэтым пытанні цесна супрацоўнічае з КДБ і прадстаўнікамі службай бяспекі прэзідэнта.

Акрамя таго, напярэдадні пачатку фестывалю даследаваны падвалы і дахі жылых дамоў, каб не дапусціць магчымых тэрактаў, дыверсій і фактаў хуліганства.

Па добрай традыцыі, перад пачаткам фестывалю бяздомныя праходзяць "планавую ізаляцыю": іх лечаць у бальніцах. Упраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама выдзеліла ложкі ў медыцынскіх установах для гэтай катэгорыі грамадзян. Іх таксама спрабуюць "адвучыць" ад ужывання алкаголю. У лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіроўваюцца і дэбашыры, з-за якіх пакутуюць сваякі, суседзі.

У віцебскім выцвярэзніку, разлічаным на адначасовае абслугоўванне 15 кліентаў, напярэдадні фестывалю праведзены касметычны рамонт.

Як падкрэсліў кіраўнік міліцыі Віцебшчыны, будзе ў 2 разы павялічана колькасць супрацоўнікаў аховы грамадскага парадку на транспарце.

На кантрольна-прапускных пунктах у Летні амфітэатр — галоўную сцэнічную пляцоўку "базару" — будуць устаноўлены новыя рамачныя дэтэктары павышанай адчувальнасці. Апошнія ў якасці спонсарскага падарунку былі перададзены міліцэйскаму ведамству прадстаўнікамі карпаратыўнага фэсту "Газпрама" — "Факел", які нядаўна праходзіў у Віцебску.

Так што падчас "базару" будзе ўсе спакойна, паабяцалі ва ўпраўленні ўнутраных спраў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)