Да лістапада цягнікі ня будуць спыняцца на Кастрычніцкай і Купалаўскай

Менскія ўлады вызначыліся, як вырашыць праблему з пасажыраплыньню падчас прыбудовы чацьвертага эскалятару на Кастрычніцкай. Вэрсіі пра «аднабаковы рух» па тунэлі і выхаду да Дому Афіцэраў былі адкінутыя на карысьць кардынальнага рашэньня: некалькі месяцаў цягнікі ўвогуле ня будуць спыняцца на перасадачных станцыях.

Пра гэта перадае СТВ. Пачатак рэканструкцыі намечаны прыблізна на сярэдзіну ліпеня. Завершыць працы мэтрабудаўнікі плянуюць сёлета да лістапада. Увесь гэты час «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» будуць зачыненыя. Пасажырам давядзецца карыстацца суседнімі станцыямі. Гэта дазволіць завершыць рэканструкцыю ў найкарацейшыя тэрміны. Мэтрабудаўнікі будуць працаваць кругласутачна і без выходных. І загадзя папярэджваюць пра часовыя нязручнасьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)