Да 6 гадоў турмы. Вынесьлі прысуды ў справе тэлеграм-канала «Армія з народам»

Актывісту «Народнай грамады» Сяргею Спарышу прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму, паведамляе Свабода.

Сяргей Спарыш, архіўнае фота

Антаніне Канавалавай і яе мужу Сяргею Ярашэвічу — па 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня. Антаніна будзе адбываць тэрмін у калёніі агульнага рэжыму, Сяргей — узмоцненага.

Сяргею Коршуну і Яўгену Прывалаву — па 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Падсудных абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў.

Сяргея Спарыша вінавацяць яшчэ і ў тым, што ён перашкаджаў працы Цэнтравыбаркаму.

Абаронцы ўсіх пяці абвінавачаных прасілі для сваіх кліентаў апраўдальных прысудаў.

Тэлеграм-канал «Армія з народам» узьнік у чэрвені 2020 году. МУС закідае яму каардынацыю пратэстаў і супраціву сілавікам.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.7 (оценок:19)