Экономика
Яўген Васількоў, «Наша Нiва»

Цана беларускага бензіну здагнала цану ўкраінскага

Павышэнне цэн на бензін і дызельнае паліва, якое адбылося з 3 сакавіка, дае нагоду параўнаць, колькі плацяць беларускія кіроўцы ў параўнанні з суседзямі.

Нагадаем, што цяперашнія цэны ў Беларусі выглядаюць наступным чынам: бензін А-92 – 3000 рублёў (0,72 еўра), А-95 – 3400 рублёў (0,82 еўра), дызельнае паліва – 2850 рублёў за літр (0,69 еўра).

Самым дарагім бензінам карыстаюцца літоўцы. 95-ы бензін каштуе ў Літве 1.33 еўра. Дызельнае паліва там прадаюць за 1,24 еўра. Падобныя цэны на салярку ў Латвіі, яна зусім крыху даражэйшая – 1,25 еўра. А вось бензін таннейшы – 1,24 еўра.

Палякі плацяць за літр А-95 1,22 еўра, а за літр дызельнага паліва – 1,245.

Украінцы трымаюцца на ўзроўні, падобным да нашага. Літр А-95 у іх каштуе 0,832 еўра, а саляркі – 0,786 еўра.

Нарэшце, Расія захоўвае самыя нізкія цэны. А-95 каштуе ўсяго 0,659 еўра, а літр дызельнага паліва – 0,626 еўра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)