Цытата дня. «Галоўнае — каб шыхтом хадзілі ды каблукамі шчоўкалі. Вось і ўся ідэалогія беларускай дзяржавы»

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракаментаваў прызначэнне былога вайскоўца намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

«Нядаўна былога вайскоўца кінулі на спорт. Магутная вера ў тое, што ў любой сферы галоўнае — пашыхтаваць.

Што ж да ідэалогіі, то сам афіцыйны лідар не аднойчы прызнаваўся: нічога талковага так і не прыдумалі.

Ідэалогіі няма, а ідэалагічная вертыкаль ёсць. Ну а што, галоўнае ж — каб шыхтом хадзілі ды каблукамі шчоўкалі. Вось і ўся ідэалогія беларускай дзяржавы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)