Общество

Цытата дня: Аляксей Кароль – пра змярканні і світанкі

29 траўня споўнілася 75 год са дня нараджэння вядомага беларускага рэдактара, палітыка і грамадзкага дзеяча Аляксея Караля.

Яго дачка Ірына Віданава і сын Сяргей Кароль напісалі для «Новага Часу» кранальны і глыбокі артыкул «Ліст да таты». Асобную ўвагу звяртае на сябе ўспамін, які здольны натхніць у сённяшнія змрочныя часы.

Дзеці згадваюць размову з бацькам падчас вайны на Балканах: «Нам, юнакам, падавалася, што свет рушыцца і што Еўропа не вытрымае чарговага злому».

У адказ мудры Кароль ўсміхнуўся, але гэтым разам без усялякай іроніі, і сказаў: «Так, знакамітае “змярканне Еўропы”. Папулярная, але занадта перабольшаная, на мой погляд, ідэя». І дадаў.

У Еўропы было столькі гэтых змярканняў, але неяк кожны раз надыходзіў світанак. Такой з’явы, як вечнае змярканне, не існуе.

Аляксей Кароль