Цыганкоў: Што ня так сказаў Наўседа?

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра заяву прэзідэнта Літвы пра страту Беларуссю незалежнасці.

– Забаўна назіраць, якое праведнае абурэньне выклікалі словы прэзыдэнта Літвы, што Беларусь «больш не незалежная краіна, фактычна гэта адна з губерніяў Расеі», – піша Цыганкоў. – Асабліва камічна назіраць гэта абурэньне з боку тых людзей, якія гадоў 20 нам даказваюць, што Беларусь даўно пад акупацыяй, а кіруе ёй пастаўлены Масквой гаўляйтэр.

Але і без іх – думка пра тое, што Беларусь знаходзіцца цяпер пад акупацыяй і не зьяўляеца незалежнай краінай – стала абсалютна агульным месцам сярод беларускіх палітыкаў і аналітыкаў, умоўна скажам, ад Пазьняка да Ціханоўскай. Палітыкі – зноў такі, ад Пазьняка да Ціханоўскай – нават патрабуюць, каб гэты статус быў афіцыйна прызнаны Захадам.

І што не так сказаў Наўседа?

Адказ мне бачыцца ў тым, што мы маем прыватны выпадак той агульнай сусьветнай тэндэнцыі, калі людзям важна не што сказана, а хто сказаў. Калі дапускаюцца і вітаюцца самыя жорсткія ацэнкі ўнутры нейкай супольнасьці, групы – і не прымаюцца літаральна такія ж самыя ацэнкі, калі яны гучаць звонку.

Калі цалкам аднолькавыя дзеяньні, напрыклад, Трампа і Байдэна (сьцяна, Кітай, дэфіцыт бюджэта, і гэтай далей) выклікаюць дыямэтральна процілеглую рэакцыю ў адных і тых жа людзей. Калі чалавек «звонку» па нейкіх прычынах нам не сімпатычны, то любое «два плюс два раўно чатыры» з ягоных вуснаў выклікае праведнае абурэньне.

Так што рэакцыя на Наўседу нагадвае вядомы анекдот.

Судили мужика за то, что он разгромил ларек, где разливное пиво продавали. На суде его спрашивают:

– Ну скажите, зачем вам нужно было громить этот ларек.

Мужик отвечает:

– Встал с утра, бодун страшный, пошел к на точку, где пиво всегда продавали, а пиво не завезли и объявление висит. Так они нет чтобы написать нормально – «Пива нет», так они же с издевкой написали – «ПИВА НЕ-Е-ЕТ!»

Так і з Наўседай. Не каб нармальна сказаць – «краіна пад акупацыяй». Дык ён тое самае, але з іздевкай сказаў – «губернія».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(64)