Цыганкоў: «Расея значна бліжэй за Украіну да failed state, дзяржавы, якая не ўдалася»

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра сутнасць расійская дзяржавы.

– Гадамі расейская прапаганда імкнулася прадставіць Украіну як failed state, раздзьмуваючы рэальныя альбо выдуманыя праблемы і недахопы ў жыцьці ўкраінскага грамадзтва, – піша Цыганкоў. – Але два месяцы вайны красамоўна прадэманстравалі відавочнае – сама Расея значна бліжэй да таго самага failed state, дзяржавы-банкрута, дзяржавы, якая не ўдалася.

Год за годам там зьнішчаліся інстытуцыі і структуры, якія і характарызуюць паняцьце «дзейная дзяржава» ў сучасным сьвеце – справядлівы суд, выбары, зьмена ўлады, вольная прэса, палітычная канкурэнцыя, права ўласнасьці. Апошнія месяцы разбураюцца і іншыя базавыя рэчы – права на выезд, права на ўласнасьць, нават элементарны спажывецкі выбар.

У пірамідзе Маслоў у Расеі ўжо зьнішчаныя ўсе верхнія паверхі – сацыяльныя ліфты не працуюць, эстытычныя і пазнавальныя патрэбы абмежаваны вайной і цэнзурай, самарэалізацыя становіцца магчымай толькі ў рамках максімальнай лаальнасьці ўладзе.

З пачатку вайны знак сур’ёзнага пытальніка навіс ужо над ніжнімі паверхамі піраміды – бясьпека і самыя простыя фізіалагіяныя патрэбы – ежа, здароўе. 

Тое, што застаецца – гэта не дзяржава ў сучасным разуменьні з усімі яе атрыбутамі, гэта хутчэй нейкая карпарацыя ці проста банда.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(29)