Политика

Цыганкоў: «Будуць і ракеты з тэрыторыі Беларусі, і палёты з беларускіх аэрадромаў — усё дзеля таго, каб украінцы ўдарылі першымі»

Палітычны аглядальнік — пра тое, чаго дамагаецца Лукашенка і ці ўступіць ён у вайну.

— Застаюся пры сваім меркаваньні, што Лукашэнка будзе да апошняга супраціўляцца непасрэднаму ўступленьню беларускага войска ў вайну, разумеючы, што гэта для яго поўная палітычная катастрофа па многіх прычынах. Будзе казаць пра абарону заходніх рубяжоў «саюзнай дзяржавы», пра прыкрыцьцё тылу, «каб расейскаму брату не ўсунулі нож у сьпіну» і гэтак далей, — піша Віталь Цыганкоў.

Віталь Цыганкоў

Але калі ствараецца сытуацыя, калі адвярцецца ўжо не ўдаецца, калі Крэмль ужо нічога ня хоча слухаць, і ўступаць у вайну прымушаюць — то, канешне, для яго адзіным прымальным сцэнаром было б, каб «украінцы ўдарылі першыя». То бок, «мы, беларусы, мірныя людзі» — але ж глядзі, народ, на нас напалі, таму давай уперад у ваенкаматы, абараняць Бацькаўшчыну (ад слова Бацька).

Таму, хутчэй за ўсё, будуць і ракеты з тэрыторыі Беларусі, будуць палёты з беларускіх аэрадромаў, канцэнтрацыя войскаў, магчыма, нават правакацыі на мяжы — усё дзеля таго, каб украінцы не вытрымалі і вымушаны былі «ўдарыць першымі».

Ну а калі ўкраінцы будуць упірацца, і «не паддавацца на правакацыі», то выбухі на тэрыторыі беларускага аэрапорта ці іншага аб'екта могуць і гаспадары-саюзьнічкі арганізаваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(20)