Цыганкоў: Беларуская мова падкасіла Лукашэнку

Вечарам 11 студзеня Аляксандр Лукашэнка на ўручэнне прэміі «За духоўнае адраджэнне» выступіў на беларускай мове. Журналіст Віталь Цыганкоў не абмінуў увагай гэтую падзею.

– Лукашэнка ўпершыню за некалькі гадоў загаварыў па-беларуску, – піша Цыганкоў. – І горла не вытрымала, цела і арганізм не прынялі гэтай мовы.

Пачаў хрыпець, голас абрываўся, хвароба відавочна пранікла ва ўсе поры арганізму.

Надарвала яго беларуская мова.

Вось яна, аказваецца, дзе была ігла Кашчэя:)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(86)