Скандалы

Cуседка сям'і Зельцараў: «Кагосьці выносілі, унізе стаяла хуткая»

Жанчына распавяла пра драматычныя падзеі 28 верасня на вуліцы Якубоўскага.

Марыя, жонка Андрэя Зельцара. Яна затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле забойства супрацоўніка КДБ 

– Раніцай суседзі бачылі як Маша павяла сына ў школу, а як вярнулася, то пачалося, – кажа суседка журналiстам. – Бачылі траіх чалавек каля пад'езда – звярнулі ўвагу, бо каля гэтага падʼезда звычайна ніхто не збіраецца. Але вокны Марыі і Андрэя не выходзяць у бок падʼезда, яны іх не маглі бачыць.

Каля 13:00 суседзі пісалі, што чутныя крыкі і шум. Потым яны пачулі крыкі і стрэлы. Я не паверыла пра стрэлы – думала ад страху здалося. А кагосьці выносілі, унізе стаяла хуткая.

Праз паўгадзіны бус з людзьмі зʼехаў і прыехалі іншыя. Чулі, як па падʼездзе хадзілі, а ў акно бачылі, што ў падʼезд нікога не пускаюць. Пасля таго, што здарылася, кажуць, іхны кот збег кудысьці.

Да Машы з Андрэем далей парога не заходзіла. Звычайная сямʼя, сын-школьнік і кот. Андрэй – айцішнік, ціхі, прыемны і спакойны. Маша гаваркая. Курсы тэставальшчыкаў скончыла і англійскую мову вучыла. Яна троху старэйшая за яго была.

Яны былі незадаволеныя сітуацыяй у краіне, але казалі, што на акцыі не хадзілі з-за малога. Баяліся, што іх затрымаюць, і што ж з ім тады будзе. Але Маша распавядала, што яны ваду падвозілі, валанцёрылі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(46)