Цiкавосткi пра ручнікі. I «саркастычны каментар» ў адрас аматараў прыкрыцца беларускай культурай
Тетя Ира разрешила паглядзець экспазіцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча i дзелiцца цiкавымi фактамi.
- На ручнікі павітуха прымала дзяця пры нараджэнні. На ручніках апускалі з зямлю труну з памерлым. Ручнікі клалі ў пасаг на вяселлі і бралі з сабою ў дарогу.
- За савецкім часам вышыванкі набівалі на ручніках фабрычным спосабам, бо чыноўнікі таксама палюбілі ручнікі-абярэгі. Хлеб-соль для гасцей падавалася на ім, ды і ў падарункі іх укладалі таксама.
- Ручнік працы мастачкі Святланы Петушковай – «саркастычны каментар» ў адрас аматараў прыкрыцца беларускай культурай. Бо зараз сімвалы радзімы ўжо не тыя.
- На яе ручніку звмест традыцыйных кветак – вобразы АЭС і сельгастэхнікі, як сімвалаў дыктатуры. Бо ручнік, меркаваннем аўтаркі, яшчэ і рэч, што захоўвае памяць пра час.
- Што ж да васількоў, то іх трэба будзе вучыцца ткаць і вышываць нанова. Як прыйдзе пара.
Читайте еще
Избранное