Политика
Віктар Лістападаў, «Заўтра тваёй краiны»

Ці здольныя беларусы адэкватна рабіць палітычны выбар?

Пра беларусаў кажуць, што яны абыякавыя да палітыкі, што не могуць зрабіць свядомыя высновы з тых падзей, што адбываюцца ў краіне, і выбар, пра які не пашкадуюць пасля. Але палітык Вінцук Вячорка ўпэўнены: калі беларусы ў сваёй гісторыі мелі матывацыю і бачылі сэнс у палітычным выбары, яны рабілі яго правільна.

— Якія з гістарычных падзей падштурхнулі вас да такой высновы?

— Давайце прыгадаем выбары 1994 года. Яны, безумоўна, прайшлі пад знакам папулізму Аляксандра Лукашэнкі і наіўнай веры вялікай часткі электарату ў цуд, які ўвасабляў у сабе гэты просты чалавек.

Але што да падтрымкі народам, напрыклад, Зянона Пазняка выявілася, што беларусы дэманстравалі не толькі зямляцка-канфесійную прыхільнасць, як гэта нам уводзілі ў вушы, калі казалі, што за яго галасавалі толькі каталікі і Віленскі край.

Напрыклад, у Столінскім раёне, які не з’яўляецца каталіцкім, Пазняк апынуўся лідэрам.

-- Чаму?

-- На маю думку, гэта звязана з тым, што Століншчына і Давыд-Гарадок былі пры любой уладзе даволі самастойнай прадпрымальніцкай часткай Беларусі. Яны аддалі перавагу таму курсу, які даваў магчымасць як мага хутчэй дэсаветызаваць краіну. Такі вось прагматычны выбар зрабілі беларусы.

— І як вынікі галасавання шаснаццацігадовай даўнасці можна пакласці на сучасныя тэндэнцыі?

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)