Экономика

Таццяна Лісічэнка, Новы час

Ці хутка нам прапануюць «зацягнуць паясы»?

Як і варта было чакаць, эканоміка Беларусі істотна прасядае.

Падзенне эканомікі прагназавалася яшчэ да абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў: сусветныя эканамісты прадракалі ў 2020 годзе крызіс, які наклаўся на эпідэмію COVID-19.

У выніку ўсе негатыўныя працэсы ў сусветнай эканоміцы спісалі на вірус, а ў Беларусі — яшчэ і на палітычную нестабільнасць, выкліканую жорсткім супрацьстаяннем улады народу.

Заканчвае 2020 год Беларусь з досыць цікавымі лічбамі. Па даных Мінфіна, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2020 года склаў 18,1 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 1 млрд долараў.

Вядома, палову гэтай сумы склаў крэдыт Еўразійскага банка рэканструкцыі і развіцця, выдаткаваны нам у кастрычніку і амаль цалкам пакінуты ў Расіі як доўг за газ.

Яшчэ мільярд міжбанкаўскага крэдыту Расіі нам маюць намер вылучыць толькі ў канцы гэтага — пачатку будучага года. У суме гэта тыя самыя 1,5 млрд, пра якія дамовіліся Лукашэнка і Пуцін.

Такім чынам, беларуская эканоміка зноў залазіць у даўгі. А доўг прыйдзецца аддаваць. Чым урад будзе яго аддаваць — незразумела. Улада пакуль можа залезці ў міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь (гэта значыць, у золатавалютныя рэзервы), але яна і так гэта паспяхова робіць.

На 1 кастрычніка 2020 года ЗВР склалі 7321,4 млн долараў ЗША (у эквіваленце), гаворыцца ў паведамленні Нацбанка. За верасень 2020 года рэзервы зменшыліся на 136,4 млн долараў (на 1,8 %) пасля зніжэння ў жніўні на 1399,6 млн долараў (на 15,8 %).

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)