Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Ці вынайдуць лекі ад безадказнасці?

Пытанне наконт лекаў ад безадказнасці, падаецца, павінна хваляваць наш народ не менш, чым пошук вакцыны ад каронавіруса.

Мы ўсе плацім падаткі на ўтрыманне чыноўнікаў, якія, быццам бы, павінны клапаціцца пра нацыянальную бяспеку, адукацыю, здароўе — на тое яны і чыноўнікі. Але калі краіна сапраўды сутыкнулася з выклікам — мы не бачым улады.

Прычым, не бачым яе на ўсіх узроўнях — пачынаючы ад кіраўніка дзяржавы і заканчваючы «народнымі абраннікамі».

У Беларусі, як высветлілася, «няма ніводнай смерці ад каронавіруса», таму што, нібыта, каронавірусная інфекцыя — гэта не хвароба. «Каронавірус — гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каронавіруса ні адзін чалавек не памёр», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Калі кіравацца такой логікай, то ў Беларусі няма і смерцяў ад ДТЗ. Таму што людзі, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях, атрымалі несумяшчальныя з жыццём траўмы і памерлі ад гэтых траўмаў, а не ў ДТЗ.

Таксама, напэўна, трэба выпусціць з турмаў усіх забойцаў. Бо людзі памерлі ад нанесеных ім раненняў. А хто нанёс — гэта ўжо, аказваецца, іншая справа. Гэтак жа, згодна з логікай, атрымліваецца?

Цалкам артыкул чытайце тут

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)