Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Ці пойдуць грошы МВФ на развіццё дэпрэсіўных рэгіёнаў

Міжнародны валютны фонд пагоршыў прагноз росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе. Яшчэ летась у кастрычніку МВФ прагназаваў рост эканомікі Беларусі на 3,1%, зараз гэтая лічба складае 1,8%. Што гэта азначае?

Азначае гэта, што наша эканоміка працуе кепска, і лепей — не будзе. Найперш, лепей не будзе ў дэпрэсіўных рэгіёнах. Амаль адначасова з такой высновай МВФ Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заявіла, што ў краіне налічваецца некалькі дзясяткаў дэпрэсіўных раёнаў з пункту гледжання памеру заработнай платы. Сем’і, якія жывуць там, не могуць сабе дазволіць купляць мінімальны спажывецкі набор прадуктаў.

ФПБ збіраецца прапанаваць ураду стварыць рабочую групу па развіцці такіх раёнаў. Але на іх развіццё, зноў жа, трэба грошы, якія таксама з неба не зваляцца. Таму не дзіўна, што нашы чыноўнікі пачалі шукаць іх больш актыўна.

Самы звыклы шлях — пазычыць. Днямі беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі вылятае ў ЗША для ўдзелу ў вясновай сесіі МВФ. Традыцыйны візіт можа стаць пачаткам чарговых і працяглых перамоваў паміж Беларуссю і фондам.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)