Общество
Генадзь Косараў, «Заўтра тваёй краіны»

Ці патрэбны беларусам Палац незалежнасці?

У раёне Праспекта Пераможцаў у Мінску будуецца Палац незалежнасці, які, па словах беларускага прэзідэнта, у комплексе з плошчаю Дзяржаўнага сцяга канчаткова прадкрэсліць непахіснасць беларускае дзяржаўнасці. Ці ўмацуе палац беларускую незалежнасць?

У Палацы будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі амбасадарамі даверчых грамат і заканчваючы нарадамі кіраўнікоў дзяржаў.

«Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава і нікому яе павярнуць «нахіліць» больш не ўдасца. То бок, гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Вячорка: Ніякія навабуды не заменяць нацыянальнай свядомасцi

За спробамі беларускага кіраўніцтва перанесці цэнтр дзяржаўна–палітычнага жыцця з даўнейшага гістарычнага цэнтру на новыя прасторы адзін з заснавальнікаў незалежніцкага руху сучаснай Беларусі Вінцук Вячорка разгледзеў пэўныя практычныя матывы.

— Напэўна, турбуе ўладара дзяржавы традыцыя палітычных пратэстаў акурат у цэнтры ўздоўж былога праспекту Скарыны. Відаць, ен запазычвае ў арабскіх шэйхаў уяўленне, што дзяржава павінна выхваляцца нейкімі дзяржаўнымі навабудамі. Там ясна — суцэльная пустэльня, зусім іншыя традыцыі. А ў нас у краіне, якая мае тысячагадовую гісторыю, гэта сведчанне непавагі да яе гісторыі, — лічыць суразмоўца.

Працяг артыкула чытайце тут

Также на эту тему:

Новая «резиденция» Лукашенко. Вид изнутри

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)