Общество

Яўген Бяласін, Новы час

Ці памірыцца Брэст з крэпасцю, дзеля якой знеслі горад?

Дзеля фартэцыі зруйнавалі тысячу жылых дамоў, ратушу, палацы і два дзясяткі бажніцаў.

Сёлета Брэсту (Брэст-Літоўску, Бжэсьцю-над-Бугэм, а першапачаткова Берасцю) афіцыйна стукне 1000 гадоў. Такіх бы ўдараў паболей… Ды наймагутны, літаральна знішчальны ўдар па старавечным месту быў нанесены пасля падзелу Рэчы Паспалітай, у якой горад разам з усім Вялікім Княствам Літоўскім шукаў паратунку ад усходняй навалы. Шукаў, ды не знайшоў.

Легла на ключавое месца на ўпадзенні двух рукавоў Мухаўца ў Заходні Буг хцівае вока ўсходняга дэміурга. Пабудаваць фартэцыю на месцы жывога горада прапанавана было неўзабаве пасля інкарпарацыі ў Расійскую Імперыю. Вялікія кошты беспрэцэдэнтнай акцыі замарудзілі выкананне. Прыспешыла развязку антырасійскае паўстанне 1830 года.

Крэпасныя валы пачалі будаваць яшчэ на жывым Берасці. Дапамагалі справе знішчэння горада пажары, якія асабліва пачасціліся пасля 1829 года. У 1836 годзе пагарэлі апошнія нязгодныя пераязджаць у слабодкі на ўсходзе, і цэнтральны востраў ды тры прылеглых урочышчы, — агулам чатыры квадратных кіламетры, — ахапіла ліхаманка завяршальнага пераўтварэння. Некалькі старых будынкаў цалкам або часткова прыстасавалі, рэшту зраўнялі з зямлёй, і праз шэсць гадоў фартыфікацыю здалі ў эксплуатацыю. Паўстаў такі сабе памежны слуп на «новоприобретенных» тэрыторыях.

Кароткі прыблізны пералік прыбранай «непатрэбшчыны»: паводле розных крыніцаў, каля тысячы жылых дамоў, Ратуша, іншыя прысутныя муніцыпальныя і дзяржаўныя месцы, некалькі палацаў, Стары замак, данжон-двайнік Камянецкай вежы або яго падмурак і 21 бажніца розных хрысціянскіх веравызнанняў, у тым ліку найбольш распаўсюджанай на землях ВКЛ уніяцкай веры.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(17)