Общество
Генадзь Косараў, « Заўтра твоёй краіны »

Ці навучыцца Лукашэнка ў Назарбаева любіць родную мову?

У Мінску прайшоў чарговы з’езд Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны. Пра сённяшні стан мовы ў Беларусі і пра перспектывы яе развіцця распавядае Алег Трусаў, які зноў абраны старшынём ТБМ.

“Колькасць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, за тры гады зменшылася на 2-3 адсоткі ”

– Як змянілася ў краіне сітуацыя з беларускай мовай пасля мінулага з’езду ТБМ?

– Сітуацыя застаецца складанай. У адных сферах стала горш, у іншых – лепш. У школах сітуацыя пагоршылася. Хаця ў гэтым годзе ёсць станоўчыя прыкметы: сябры ТБМ зноў пачалі ствараць беларускамоўныя першыя классы , х ай у некаторых з іх па два – пяць чалавек , але т акія класы створаны ў Смаргоні, Лідзе, Баранавічах, Магілёве і Гродна., але гэта зроблена. Хаця ў цэлым колькасць дзяцей, якія вучацца па-беларуску, за гэтыя тры гады па краіне зменшылася на 2-3 адсоткі.

Калі будзем браць рэкламу, тот тут беларускай мовы паболела. На Беларуск ім тэлебачанн і – таксама. Калі казаць пра адносіны людзей да беларускае мовы, то з боку простых людзей да тых, хто гаворыць па-беларуску, яны сталі больш паважлівымі. Па-беларуску загаварылі і некаторыя чыноўнікі.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)