Выборы-2020

Ці можа арыштаваны Бабарыка быць кандыдатам у прэзідэнты? Тлумачэнне юрыста

Пра гэта Наша Ніва спытала ў палітолага Юрыя Чавусава, аднаго са спецыялістаў у выбарчым праве.

Бабарико задержан. Что об этой перспективе говорил Лукашенко и он сам

«У законе забароны няма. Ёсць абмежаванне адносна таго, хто можа вылучацца кандыдатам у прэзідэнты. У артыкуле 57 Выбарчага кодэксу прапісаныя патрабаванні да кандыдата ў прэзідэнты: «Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Беларусі па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі не менш за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі».

Ніякай забароны наконт таго, што чалавек знаходзіцца ў статусе затрыманага ці падазраванага па нейкай крымінальнай справе — няма.

У артыкуле 4 Выбарчага кодэкса «Усеагульнае выбарчае права і права на ўдзел у рэферэндуме» напісана, што ў выбарах не ўдзельнічаюць «грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па выраках суда ў месцах пазбаўлення волі».

Уявім сабе тэарэтычную сітуацыю, што беларускі рэжым да моманту выбараў правёў суд і прысудзіў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі грамадзяніну, які зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Толькі пасля ўступлення ў сілу прысуду (разгляду скаргі) гэты чалавек не можа больш удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата.

Галасаваць жа на выбарах не могуць і тыя людзі, якія знаходзяцца ў СІЗА. Калі, скажам, спадара Бабарыку да дня выбараў кінуць у СІЗА, то ён галасаваць не зможа, але кандыдатам быць можа», — патлумачыў Юрый Чавусаў.

Раней падобных выпадкаў у беларускай выбарчай сістэме не было. На выбары-2006 вылучаўся прадпрымальнік і экс-дэпутат Сяргей Скрабец, які быў у СІЗА. Ягоная ініцыятыўная група ў складзе 143 чалавек была зарэгістраваная, але прысуд быў вынесены яшчэ да моманту рэгістрацыі кандыдатаў. Ды і патрэбныя 100 тысяч подпісаў каманда Скрабца тады не сабрала.

Такім чынам, фармальна затрыманне імавернага кандыдата па крымінальнай справе і нават змяшчэнне ў СІЗА не ёсць падставай адмовы рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(78)