Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

Ці будзем баяцца карыстацца фенам?

Беларусь жыве ў чаканні новых норм на электраэнергію, якія ўрад збіраецца «падкласці пад елачку» суайчыннікам 1 студзеня 2012 года.

Праўда, абсалютна дакладных лічбаў чыноўнікі пакуль што не агучылі, але насельніцтва, навучанае папярэднім вопытам нармавання вады (толькі ў Мінску ў лістападзе амаль 9 тысяч жыхароў паскардзіліся на няправільныя разлікі ЖЭСаў), рыхтуецца да горшага.

Прыкладам, віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін папярэдне акрэсліваў “лінію электрычнай дэмаркацыі” на лічбе 107 кВт на 1 чалавека ў месяц (без уліку электрапліты). Нават паводле самых прыблізных падлікаў, якія правяла “Тут і цяпер”, гэтага аб’ёму электраэнергіі хопіць на тое, каб чалавек мог увесь месяц спакойна карыстацца халадзільнікам, тэлевізарам і камп’ютарам (па 3 гадзіны штодня), пральнай машынай (1 раз на тыдзень), чайнікам (двойчы ў дзень), зараджаць мабільны (раз у тры дні) і ўключаць штодня на некалькі гадзін святло ў пакоях (з разліку 3 лямпачкі па 60 Вт). Чым больш людзей зарэгістравана ў кватэры, тым большую колькасць электрапрыбораў можа сабе дазволіць сям’я.

Дарэчы, як падлічылі спецыялісты Міністэрства энергетыкі, сярэднестатыстычная сям’я з трох чалавек выкарыстоўвае ў зімовыя месяцы прыкладна 200 кВт электрычнасці. Калі памножыць 3 на 107, то атрымліваецца не жыццё, а суцэльная маліна: сядзі за камп’ютарам хоць 8 гадзін, тэлевізар можна не выключаць кругласутачна, пыласось штодня і не “парся” наконт забытага ў разетцы зараднага прыстасавання для тэлефона. Тым жа, хто жыве адзін, але таксама жадае карыстацца ўсімі выгодамі цывілізацыі, застаецца толькі паспачуваць. Але…

Нядаўна ўсплыла зусім іншая лічба — 150 кВт. Прычым не на чалавека, а на ўсю кватэру, незалежна, колькі там чалавек пражывае.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)