Ці абароніць Ірына Абельская доктарскую?

Сёння былы асабісты доктар Аляксандра Лукашэнкі Ірына Абельская абараняе доктарскую дысертацыю «Шыйны астэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў».

Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт беларускай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК). Доктарская абараняецца па спецыяльнасці “14.01.13 — прамянёвая дыягностыка, прамянёвая тэрапія; 14.03.11 — аднаўляльная мыдыцына, лячэбная фізкультура і спартыўная медыцына, курорталогія і фізіятэрапія” (медыцынскія навукі).

І.Абельская зараз працуе галоўным урачом Дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

ДА ВЕДАМА

У 2004 годзе ў сталічным радзільным доме № 2 Ірына Абельская нарадзіла сына. Як пісалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, пераабсталяванне гэтага радзільнага дома ажыццяўлялася пад асабістым кантролем А.Лукашэнкі. Летам 2005 года ўсюды толькі шэптам казалі, што бацька дзіцяці – Аляксандр Лукашэнка. А праз чатыры гады Аляксандр Рыгоравіч адкрыта пачаў выходзіць у свет з сынам Мікалаем. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2008 года ў інтэрв’ю газеце “Камсамольская праўда” А.Лукашэнка шчыра прызнаўся, што “маці Мікалая працуе ўрачом”.

“Гэта не сакрэт, — сказаў ён. — Што тут утойваць? Як жа можна пра маці альбо дзіця казаць, што гэта чужое, не маё? Гэта злачынства перад Богам. Дзеці — гэта Божы дар

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)