«Чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе»

Даведаўшыся, што ў Беларусі ёсць некалькі ксяндзоў-экзарцыстаў, мы з’ездзілі да аднаго з іх, каб разабрацца, як праходзіць рытуал экзарцызму і ці падобна гэта ўсё да фільмаў жахаў.

З намі пагадзіўся паразмаўляць ксёндз-пробашч касцёла святога Юзафа ў Воршы Аляксандар Жарнасек, які таксама з’яўляецца ксяндзом-экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.

“ЧАМУ ТЫ ЗА ЧАЛАВЕКА МОЛІШСЯ, УСЁ НАРМАЛЬНА – І РАПТАМ ПАЧЫНАЕ ПАХНУЦЬ СЕРАЙ?”

– Мы ўсе глядзелі фільмы пра апантаных і экзарцыстаў, але растлумачце, калі ласка, што гэта за з’ява.

– Па-першае, трэба разумець, што чалавек складаецца з цела і духа. Даказаць існаванне духа цяжка, але хрысціянская вера сцвярджае, што ён ёсць. Такім чынам, калі вернік пачынае грашыць, то злы дух перш за ўсё ўплывае на дух чалавека, нішчыць яго адносіны з Богам і людзьмі. Але некаторыя грахі, часцей за ўсё звязаныя з магіяй і акультызмам, уплываюць на чалавека так, што не толькі парушаюць яго адносіны з Богам, але злы дух пачынае панаваць над целам чалавека. І гэта мы называем апантаннем.

Канешне, тое, што паказваюць у фільмах, – гэта перабольшанне, але факт у тым, што паранармальныя з’явы існуюць і ў выпадку апантання адбываюцца рэчы, якія звычайнай логікай не растлумачыш.

– Што, напрыклад?

– Напрыклад, гэта можа быць моцны пах серы. Логіка не падкажа, чаму ты за чалавека молішся, усё нармальна – і раптам пачынае пахнуць серай. Ці, напрыклад, у чалавека змяняюцца зрэнкі. Я бачыў такое, калі ў чалавека былі звычайныя круглыя зрэнкі – і раптам выцягнуліся, як у ката. Або жанчына пачынае гаварыць мужчынскім голасам, распавядае тое, чаго нават тэарэтычна не можа ведаць, або гаворыць на незнаёмай ёй мове. Нельга сказаць, што ў мяне такі вялікі вопыт у гэтай тэме, але з рознымі з’явамі я сутыкаўся. Канешне, усё гэта не так проста. Трэба бачыць мяжу паміж апантаннем і псіхіятрычным захворваннем, бо шмат людзей усё ж такі не апантаныя, а маюць псіхічныя хваробы. Часам чалавек кідаецца на зямлю і крычыць: “Я сатана!” – гэта страшна, але гэта яшчэ не гаворыць пра апантанне.

– Як разабрацца, што ёсць што?

– Асабіста для мяне знакавымі з’яўляюцца паранармальныя рэчы, калі чалавечая логіка адключаецца – гэта, хутчэй за ўсё, апантанне. Але гэта мяжа не такая ясная, таму я стараюся не рабіць хуткіх высноваў. Як бы банальна ні гучала, але перш за ўсё я пытаюся, што гэта за чалавек, як ён жыве, якія ў яго адносіны з Богам.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)