Общество

Член Савета Рэспублікі: «Пазьняка немагчыма абвінаваціць у карумпаванасці»

Еўрарадыё пагаварыла з беларускамоўным сенатарам Ігарам Марзалюком – доктарам гістарычных навук, загадчыкам кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

– Зянон Станіслававіч быў сімвалам барацьбы з палітычнымі рэпрэсіямі, быў палітычна раскручанай фігурай. Як усе юнакі, я зазнаў таксама пэўнае захапленне гэтай радыкальнай фігурай, – распавёў Еўрарадыё Ігар Марзалюк. – Але разам з тым мяне адштурхоўвала яго пэўная катэгарычнасць і нецярпімасць. Але гэтага чалавека, у адрозненне ад многіх іншых сённяшніх змагароў і барацьбітоў, немагчыма абвінаваціць у карумпаванасці, у скарыстанні чужых сродкаў, якіх у яго ніколі не было, на сваю карысць. Ён з тых, хто гаворыць тое, што думае.

Але яго канцэптуалістыка Беларусі, яе перспектывы, мне падаецца нерэалістычнай і занадта радыкальнай ды катэгарычнай. А яшчэ — атаясамленне Беларусі з ВКЛ прывяло да таго, што БНФ прайграў усё, што мог прайграць, як слушна сказаў Алег Латышонак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)